Вы тут

IBU забараняе ўдзел у турнірах беларускім і расійскім біятланістам

Ганна Сола / biathlon.by

Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) забараніў беларускім і расійскім спартоўцам браць удзел у спаборніцтвах. "Выканкам лічыць, што гэтае рашэнне неабходна для таго, каб праявіць салідарнасць з Украінай і алімпійскай супольнасцю", — гаворыцца ў заяве.

Раней падобныя рашэнні прынялі ў хакеі, гандболе, тэнісе, валейболе, веласпорце і шахматах.

Дарэчы, да нападу Расіі на Украіну беларускія біятланісткі Дзінара Алімбекава і Ганна Сола былі сярод лідарак сезону.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.