Вы тут

Гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын стаў 299-м беларускім палітвязнем

Дзяніс Івашын / novychas.by

Гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын прызнаны палітвязнем, паведамляе тг-канал @viasna96. Ён займаецца журналісцкімі расследаваннямі. У адным з іх, падрыхтаваным для газеты "Новы час", напісаў пра былых супрацоўнікаў украінскага "Беркута", якія служаць у міліцыі ў Беларусі. Івашын з'яўляецца рэдактарам беларускай службы сайта "ІнформНапалм".

Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка ў Гродне. Яго пакінулі пад вартай на два месяцы. Днямі стала вядома, што Івашыну выставілі абвінавачванне ва "ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 365 КК).

Праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення журналіста і спынення крымінальнага пераследу. "Лічым ўтрыманне пад вартай Дзяніса Івашына  палітычна матываваным", — пішуць яны.

У Беларусі ўжо 299 палітзняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.