Генпракуратура: для педафілаў увядуць хімічную кастрацыю, для чайлдфры — штрафы

Генпракурор Андрэй Швед / БЕЛТА
Генпракурор Андрэй Швед / БЕЛТА

Генпракуратура Беларусі паведамляе, што для педафілаў увядуць хімічную кастрацыю. Адзначаецца, што ўрадам "зацверджаны план мерапрыемстваў па абароне дзяцей ад сексуальнага гвалту і экслуатацыі". У яго рамках МУС падрыхтаваныя змены ў Крымінальны кодэкс: "разам з пакараннем за злачынства па прыгаворы суда прадугледжваецца прымусовае лячэнне асоб, якія пакутуюць педафіліяй", а таксама Мінаховы здароўя "распрацаваны і зацверджаны клінічны пратакол, які змяшчае алгарытм лячэння педафіліі, у тым ліку прымяненне хімічнай кастрацыі".

Таксама "з улікам міжнароднага вопыту", прыняты меры, накіраваныя на развіццё "даступнай сексалагічнай дапамогі насельніцтву".

Мяркуецца, што "комплекс прынятых мер будзе садзейнічаць папярэджанню такога роду злачынстваў, выяўленню і своечасоваму аказанню дапамогі асобам, якія пакутуюць тымі ці іншымі сексуальнымі адхіленнямі".

Генпракуратура падкрэслівае, што яе ініцыятывы падтрыманы Аляксандрам Лукашэнкам. І ўдакладняе, што гэта за ініцыятывы: "Аб прапрацоўцы пытанняў, якія датычаць узмацнення адказнасці бацькоў; вызначэнні адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду нетрадыцыйных сексуальных стасункаў, змены полу, педафіліі і чайлдфры; укаранення ў адукацыйны працэс абавязковага курса на тэму палавога выхавання дзяцей і моладзі; узмацнення кантролю за раней судзімымі асобамі, у тым ліку з выкарыстаннем электронных бранзалетаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі