У Беларусі няма каму лавіць педафілаў, пакуль іх ахвяр становіцца больш

Ад педафілаў пакутуе ўсё больш беларускіх дзяцей, пакуль улады шукаюць людзей з маршаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Ад педафілаў пакутуе ўсё больш беларускіх дзяцей, пакуль улады шукаюць людзей з маршаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У 2022 годзе ад педафілаў у Беларусі пацярпелі 922 дзіцяці. Паводле звестак пракуратуры, колькасць такіх дзяцей павялічылася на чвэрць. На справе сітуацыя яшчэ горшая, бо ў Беларусі проста няма каму шукаць педафілаў. А статыстыка Генпракуратуры моцна скажоная, кажа прадстаўнік BYPOL Мацвей Купрэйчык.

Еўрарадыё пагутарыла з былым супрацоўнікам міліцыі і даведалася, адкуль такія лічбы, як у Беларусі шукаюць педафілаў і як "палітычныя" справы перашкаджаюць вырашаць і без таго вельмі праблемныя пытанні.
 

Вялікія лічбы не азначаюць, што знайшлі больш злачынцаў

Часта на аднаго педафіла распачынаюць шмат крымінальных спраў, таму шта на розныя дзеянні ёсць асобныя склады злачынства. Праз гэта пацярпелых стала больш, але неабавязкова міліцыя ў 2022 годзе знайшла больш злачынцаў, падкрэслівае Купрэйчык.

— Калі чалавек меў стасункі з дзіцем і прапаноўваў яму фатаграфіі нейкія рабіць — гэта выраб дзіцячай парнаграфіі. Калі ён сустракаўся з дзіцем і мог да яго дакрануцца — гэта асобны склад злачынства. Калі ўступіў у палавую сувязь — яшчэ адзін склад.

В Беларуси некому ловить педофилов, пока их жертв становится больше
Затое хапае супрацоўнікаў, каб застрашваць людзей на вуліцах / Еўрарадыё

Сваё меркаванне суразмоўца аргументуе тым, што на барацьбу з педафіліяй вылучаюць вельмі мала супрацоўнікаў. І тыя, як правіла, займаюцца не сваёй справай.

У Беларусі няма асобнага падраздзялення, якое б працавала з падобнымі злачынствамі. За гэта адказвае наркакантроль. Напрыклад, Мацвей Купрэйчык працаваў ва ўпраўленні па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама. Аддзел па супрацьдзеянні гандлю людзьмі сярод іншага займаецца раскрыццём злачынстваў у сферы педафіліі, распаўсюджвання дзіцячай парнаграфіі, звычайнай парнаграфіі.

Гэтае падраздзяленне зусім нешматлікае. У ГУУС Мінгарвыканкама быў аддзел усяго толькі з шасці чалавек на цэлы горад Мінск. Яшчэ ў раённых падраздзяленнях па Мінску выдзялялася па адным супрацоўніку са складу наркакантролю.

Але ж ахапіць трэба вельмі вялікі пласт аб'ектаў: дзіцячыя дамы, школы, дзіцячыя сады, нейкія ўстановы аховы здароўя. Атрымліваецца, што праблема на сур'ёзным узроўні не вырашаецца.

Задача супрацоўнікаў міліцыі не толькі разбірацца з ужо ўчыненымі злачынствамі, але і прадухіляць іх. Напрыклад, выяўляць педафілаў у Інтэрнэце. Бо часта яны знаходзяць ахвяр у сацсетках. Якраз гэтым займаўся прадстаўнік BYPOL. Праўда, у ГУУС Мінгарвыканкама толькі ён працаваў па гэтым кірунку. У абласных упраўленнях таксама па адным такім супрацоўніку, а ў раённых падраздзяленнях іх наогул няма, падкрэслівае суразмоўца.
 

Як працаваць, калі прымушаюць займацца палітыкай?

В Беларуси некому ловить педофилов, пока их жертв становится больше
Тых, хто лепш шукае інфармацыю ў Інтэрнэце, адпраўляюць апрацоўваць пратэстныя чаты і фота, а не дапамагаць дзецям / Еўрарадыё

Яшчэ да 2020 года асноўная ўвага надавалася наркакантролю. А з 2020 года тыя, хто павінныя былі маніторыць сацсеткі ў пошуках педафілаў, шукаюць там нязгодных з уладай, працягвае суразмоўца.

Працаваць з гэтым [выяўленнем педафілаў. — Еўрарадыё] вельмі складана, бо ты не можаш паглядзець перапіску падазронай старонкі. Прынамсі, раней так нельга было зрабіць з тым жа "Укантакце". Таму ствараліся фэйкавыя старонкі і развіваліся на працягу некалькіх гадоў, каб пазней педафілы пачыналі на яе самі пісаць. Гэта вельмі вялікі пласт працы, якім трэба займацца 24/7.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі