Цягнік Брэст-Мінск збіў машыну з буракамі, што захрасла на пераездзе

Цягнік Брэст-Мінск збіў машыну з буракамі, што захрасла на пераездзе

Цягнік Брэст-Мінск збіў машыну з буракамі, што захрасла на пераездзе. Пра гэта паведамілі Еўрарадыё музыкі гурта “Дай Дарогу!”, якія едуць у Мінск на канцэрт "Рок за жыццё". Яны сталі выпадковымі відавочцамі здарэння. Аварыя адбылася паміж Баранавічамі і Мінскам.

Паводле іх словаў, ад удару машыну выкінула на суседнія рэйкі і там яе паўторна збіў сустрэчны цягнік.

Іншыя абставіны здарэння пакуль невядомыя. Інфармацыя наконт магчымых пацярпелых удакладняецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі