Пасля адлупа ў Ерэване Лукашэнка ляціць у Маскву залізваць раны. Стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Сёлетняе адзначэнне 9-га траўня не падобнае на мінулагодняе. І ўвогуле такога яшчэ не было, каб нават саюзнікі Пуціна баяліся ехаць на парад у Маскву — але баяліся не ўласна Пуціна, а ўкраінскай дальнабойнай зброі.

Лукашэнка ўсё ж паляцеў. Ім з Пуціным ёсць пра што пагаварыць: літаральна за тры гады Арменія на іх вачах прайшла шлях ад саюзніка па АДКБ да краіны, якая на адным месцы вярцела і АДКБ, і саюзы з Пуціным і Лукашэнкам. І калі першага армянскія палітыкі чапаць не вырашаюцца, дык у дачыненні да другога за словамі ў кішэню не лезуць.

Гэта, а таксама тое, як захісталася фатэля пад прэм'ер-міністрам Аляксандра Турчыным, і крыху "гульню Мацкевіча" абмяркоўваем у стрыме з Аляксандрам Кныровічам:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.