Санкцыі супраць беларускіх лёгкаатлетаў захоўваюцца
Лёгкаатлеты, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Абмежаванні супраць беларускіх лёгкаатлетаў на міжнародных спаборніцтвах захоўваюцца. Пра гэта заявілі ў World Athletics пасля рэкамендацыі МАК зняць усе санкцыі супраць спартоўцаў з Беларусі.
"Наш Савет прыняў выразнае рашэнне, што, калі будзе дасягнуты адчувальны прагрэс у напрамку мірных перамоваў, ён можа пачаць пераглядаць свае рашэнні.
Мы ўсе спадзяемся, што гэта адбудзецца хутка, але пакуль гэтага не адбылося, Савет па-ранейшаму адзіны ў падтрымцы рашэння, прынятага ім у сакавіку 2022 года і перагледжанага ў 2023 і 2025 гадах", — паведамілі The Times у міжнароднай федэрацыі.
Напярэдадні Міжнародны Алімпійскі камітэт рэкамендаваў адмяніць усе абмежаванні для беларускіх атлетаў — як у індывідуальных, так і ў камандных спаборніцтвах. Аднак апошняе слова застаецца за самімі міжнароднымі федэрацыямі па канкрэтных відах спорту.
Санкцыі супраць спартоўцаў з Расіі і Беларусі былі ўведзеныя ў 2022 годзе пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі ва Украіне. Яна вялася ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.