У Чарнобыльскай зоне пачаўся буйны лясны пажар

Пажар у Чарнобыльскай зоне

Пажар у Чарнобыльскай зоне / ДСНС Украіны

Буйны лясны пажар пачаўся ў Чарнобыльскай зоне. Вецер можа гнаць дым на Беларусь.

Плошча, ахопленая полымем, можа складаць 2000 гектараў. Аднак пакуль гарыць адзін з найменш радыеактыўна забруджаных раёнаў зоны, што можна лічыць адносна пазітыўнай навіной.

Мінлясгас Беларусі выступіў з афіцыйнай заявай, што на тэрыторыі Беларусі агню няма. Пагрозы таксама пакуль няма. Ад пажару да мяжы з нашай краінай — сем кіламетраў.

Пра дым з тэрыторыі Чарнобыльскай зоны Мінлясгас нічога не паведаміў.

У Чарнобыльскай зоне пачаўся буйны лясны пажар
Пажар у Чарнобыльскай зоне / ДСНС Украіны
У Чарнобыльскай зоне пачаўся буйны лясны пажар
Пажар у Чарнобыльскай зоне / ДСНС Украіны
У Чарнобыльскай зоне пачаўся буйны лясны пажар
Пажар у Чарнобыльскай зоне / ДСНС Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.