Грамадскага актывіста з Нароўлі асудзілі на 10 гадоў зняволення

Мікалай Віткоўскі

Мікалай Віткоўскі / gomelspring.org

10 гадоў пазбаўлення волі прысудзіў Магілёўскі абласны суд грамадскаму актывісту з Нароўлі Мікалаю Віткоўскаму. Яго прызналі вінаватым у здрадзе дзяржаве. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, пішуць праваабаронцы з "Гомельскай Вясны".

Віткоўскі ў верасні 2025 года знік з дому ў Нароўлі. Толькі ў лістападзе стала вядома, што яго ўтрымліваюць у следчых камерах турмы №4 у Магілёве. У снежні таго ж года праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Дарэчы, адначасова з Віткоўскім знік і актывіст з Калінкавічаў Аляксандр Елісееў. Яго таксама знайшлі ў магілёўскай турме №4 з ідэнтычным абвінавачваннем у здрадзе дзяржаве. Акрамя таго Елісеева вінавацілі яшчэ і ў абразе Лукашэнкі. Цяпер праваабаронцы намагаюцца даведацца пра яго лёс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.