Элітарны клуб ці ратаванне Беларусі? Уся праўда пра “Гульні Мацкевіча”. Эфір
Уладзімір Мацкевіч / belsat.eu
Беларусы апынуліся ў пункце максімальнай нявызначанасці.
Старыя рэцэпты не працуюць, а новыя сэнсы нараджаюцца ў гарачых спрэчках. Менавіта ў гэты момант вяртанне “гульняў” Уладзіміра Мацкевіча выклікала эфект выбуху бомбы: адны бачаць у гэтым ратаванне, іншыя — закрыты элітарны клуб, і нават параўноўваюць яго з масонствам.
Усё часцей гучаць пытанні: ці не з’яўляюцца гучныя “інсайты” ўдзельнікаў пра адзінства нацыі банальнасцямі, на якія не варта было марнаваць 50 гадзін працы? Як можна будаваць стратэгіі без ключавых гульцоў — дарадцаў Ціханоўскай і каманды Латушкі? Ці маюць гэтыя планы вагу для тых, хто застаўся ў Беларусі, калі яны пішуцца ў эміграцыі? І самае важнае — хто за гэта плаціць?
Пра грошы, вынікі і будучыню гаворым у прамым эфіры з самім аўтарам “гульняў” — філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам.
Эфір пачнецца а 15:00 па Мінску, задавайце пытанні!