Будаўнікі сказалі, што будзе з гомельскім домам, пацярпелым ад выбуху
Рамонт гомельскага шматпавярховіка / "Звязда"
Стала вядома, што будзе з гомельскім шматпавярховікам на вуліцы Косарава, дзе здарыўся выбух.
Цяпер панэльны дом рыхтуецца да рэканструкцыі, піша газета "Звязда". Дэмантаваную частку будынка вырашылі аднавіць: будаўнікі будуць узводзіць паверх за паверхам, вяртаючы "панэльцы" першапачатковы выгляд.
Пры гэтым Гомельскі домабудаўнічы камбінат працуе з сучаснымі матэрыяламі, максімальна набліжанымі да савецкіх параметраў, але з захаваннем сучасных стандартаў. Паведамляецца, што дасягнуць гэтага ўдалося дзякучы супрацы з інстытутам "Гомельграмадзянпраект".
Выбух у шматпавярховым доме на вуліцы Косарава ў Гомелі адбыўся 17 снежня. Афіцыйная прычына — выбух газу. Падчас інцыдэнту разбурэнні закранулі некалькі паверхаў. Пазней ратавальнікі знайшлі адну загінулую жанчыну.