Вы тут

Звольнілі галоўнага лекара 3-й мінскай дзіцячай лякарні Максіма Ачарэтняга

Максім Ачарэтні / Еўрарадыё

Галоўнага лекара 3-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска Максіма Ачарэтняга звольнілі. Гэтую інфармацыю ён сам пацвердзіў у каментары Еўрарадыё. 

Максім Ачарэтні — вядомы анестэзіёлаг-рэаніматолаг. У першую хвалю COVID-19 менавіта ён запусціў флэшмоб "Я буду на працы. Будзьце, калі ласка, дома". Гэтую акцыю падтрымалі падтрымалі іншыя дактары. На той час беларускія ўлады адмаўлялі шырокі распаўсюд захворвання ў краіне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.