Мінздароўя рыхтуе мабільны дадатак, праз які можна будзе запісацца да лекара
Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У Беларусі рыхтуюць мабільны дадатак для кантакту паміж дактарамі і пацыентамі. Пра гэта паведаміў супрацоўнік Міністэрства аховы здароўя Віктар Сідарэнка.
Паводле яго, праз гэтую праграму можна будзе запісвацца на прыём да лекара, паглядзець свае накіраванні, замовіць пэўныя паслугі — напрыклад, атрымаць выпіску з дакументаў ці паглядзець свой электронны лісток непрацаздольнасці.
"Чаму менавіта паглядзець? Таму што змяняецца сам механізм абарчэння гэтага лістка ў рамках краіны. Звесткі, што чалавек хварэў і паправіўся, ідуць наўпрост у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Каб у пацыента была адпаведная інфармацыя, гэта якраз і будзе спампоўвацца ў мабільны дадатак", — патлумачыў Сідарэнка.
Праграму плануецца запусціць ужо ў 2027 годзе. Праўда, з канчатковай назвай ў Мінздароўя яшчэ не вызначыліся. А працоўная назва — "Маё здароўе".