За арганізацыю нелегальнай міграцыі ў Польшчы затрымалі 29-гадовага беларуса

Польскія памежнікі затрымалі парушальнікаў мяжы з Літвой

Польскія памежнікі затрымалі парушальнікаў мяжы з Літвой / Straż Graniczna

Двух замежнікаў затрымалі ў Польшчы за арганізацыю канала нелегальнай міграцыі.

Як паведамляе памежная служба Польшчы, былі затрыманыя 55-гадовы грамадзянін Балгарыі і 29-гадовы грамадзянін Беларусі. Памежнікі падазраюць, што яны арганізавалі незаконны пераход польска-літоўскай мяжы.

Суд папярэдне арыштаваў абодвух падазраваных на тры месяцы. Таксама былі прынятыя адміністрацыйныя пастановы пра дэпартацыю з забаронай на ўезд у Шэнгенскую зону на 10 гадоў.

Абставіны затрымання і расследавання не раскрываюцца.

За арганізацыю нелегальнай міграцыі ў Польшчы затрымалі 29-гадовага беларуса
Польскія памежнікі затрымалі парушальнікаў мяжы з Літвой / Straż Graniczna

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.