Пракуратура знайшла "экстрэмісцкую кнігу" ў продажы ў Беларусі
"Экстрэмісцкая" кніга пра забойства Кубэ / Харвест
У адной з беларускіх інтэрнэт-кнігарняў пракуратура Маскоўскага раёна Мінска знайшла кнігу Алега Усачова "Хто, як і навошта забіў Вільгельма Кубэ".
Раней гэтую кнігу прызналі "экстрэмісцкай" і ўключылі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
На патрабаванне пракурора кнігу канфіскавалі з продажу, паведамляе сталічная пракуратура. У якім менавіта маркетплэйсе выявілі "крамолу" — не ўдакладняецца.
Кніга Усачова пра забойства нацысцкага гаўляйтара выйшла ў выдавецтве "Харвест" у 2013 годзе. У ёй прыводзяцца факты з гісторыі партызанскага руху, дзейнасці нямецкай акупацыйнай адміністрацыі і спецслужбаў.