"Экстрэмісцкай" у Беларусі прызналі кнігу ўспамінаў экс-супрацоўніка НКУС

Кніга "Дневники сотрудника НКВД"

Кніга "Дневники сотрудника НКВД" / facebook.com/baj.media.by

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКУС.

Гаворка пра "Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма", піша праваабарончы цэнтр "Вясна". Рашэнне прызнаць кнігу "экстрэмісцкай" прыняў 6 сакавіка суд Партызанскага раёну Мінска.

Кніга грунтуецца на рукапісах былога супрацоўніка НКУС Іосіфа Ятчэні, у якіх ён апісвае сваё жыццё. Мемуарыст згадвае, як стаў чэкістам, а ў 1937-м аказаўся ў шэрагах "ворагаў народа". Ятчэня падрабязна апісвае метады супрацоўнікаў НКУС, катаванні, якія ўжываліся ў "амерыканцы".

Таксама ў кнізе падаюцца матэрыялы крымінальнай справы Іосіфа Ятчэні з Цэнтральнага архіва КДБ Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.