“Свабода як біяграфія”: чым літаратары і выдаўцы так нервуюць рэжым — эфір
Таццяна Нядбай / Еўрарадыё
Здаецца, што культурніцкая дзейнасць дыяспары турбуе рэжым не менш, а часам, можа, і больш, чым яе палітычная актыўнасць. Менавіта таму “экстрэмісцкімі” абвяшчаюцца і беларускія выдавецтвы за мяжой, і пісьменнікі, і іх кнігі. Што, безумоўна, стварае новыя складанасці і перашкоды для іх дзейнасці, але не спыняе. Так і Беларускі ПЭН, які 27 лютага прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”, працягвае сваю дзейнасць. З апошняга: выданне складанкі “Свабода як біяграфія” — васямнаццаць гутарак з інтэлектуаламі, праваабаронцамі, журналістамі і творцамі, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі перамен у Беларусі ў апошнія паўстагоддзя. Дарэчы, 9 сакавика стала вядома, што "Фонд Kamunikat.org", "Lohvinau Publishing House" і "Andrei Yanushkevich Publishing" таксама были прызнаныя "экстрэмісцкіми фармаваннямі".
Чым цікавая складанка “Свабода як біяграфія” і ў чым адметнасць кнігі старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы? Чаму рэжыму не дае спакою культурніцкая дзейнасць беларусаў за мяжой, і чым небяспечная літаратура? Ці ёсць для беларускіх творцаў месца на сусветным кніжным рынку, і як прыцягнуць увагу да беларускай літаратуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і выдавец, заснавальнік фонду kamunikat.org Яраслаў Іванюк у 16:00.