У гомельскім СІЗА адбыўся суіцыд — СМІ
СІЗА ў Гомелі на Кніжнай / TUT.by
У гомельскім СІЗА на вуліцы Кніжнай, верагодна, адбыўся суіцыд. Пра гэта паведамляе выданне "Штодзень" са спасылкай на ўласныя крыніцы.
У гэтым СІЗА ўтрымліваецца вялікая колькасць "палітычных", у тым ліку людзей, затрыманых па так званай "справе Гаюна".
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, чалавек, пра якога ідзе гаворка, знаходзіўся ў адзіночнай камеры (ШІЗА). Самагубства ён учыніў з выкарыстаннем уласнага адзення.
Пасля здарэння ў ізалятары ўвялі дадатковыя жорсткія абмежаванні і меры бяспекі. Гэта, на думку адміністрацыі, павінна прадухіліць падобныя выпадкі ў будучыні. Сітуацыя ў СІЗА на Кніжнай застаецца напружанай.