Выйсці — не значыць быць у бяспецы. Што чакае вызваленых у Беларусі і як дапамагчы? Эфір
Турма, ілюстрацыйнае фота / AP - Thomas Padilla
Пасля сустрэчы Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі з’явілася інфармацыя пра вызваленне 250 беларускіх палітвязняў. 15 чалавек вывезлі ў Літву. Але што з астатнімі? Ці ўсе яны сапраўды выйшлі на волю і ці быў у іх выбар — з’язджаць ці заставацца ў Беларусі?
На гэтым фоне фонд BYSOL павялічыў мэтавую суму экстраннага збору для падтрымкі былых палітвязняў да 250 тысяч еўра. Але як арганізаваць дапамогу, калі большасць з вызваленых у сакавіку застаецца ўнутры краіны? І ці бяспечна сёння дапамагаць ім у Беларусі?
Як фонд даведваецца, хто сапраўды выйшаў, а хто — не? Ці існуюць дакладныя спісы? Як праваабаронцы і валанцёры каардынуюць працу, калі інфармацыя паступае фрагментарна? І ў якіх умовах апынаюцца людзі пасля вызвалення — як тыя, хто выехаў, так і тыя, хто застаўся?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з менеджарам па камунікацыях BYSOL Антосем Жукавым і аперацыйнай дырэктаркай BYSOL Ганнай Дапшэвічутэ.
Эфір пачнецца ў 15:00 па Мінску, задаваёце пытанні!