Палітвязні звяртаюцца да выбарчай камісіі КР па пашпарты Новай Беларусі

Пашпарт Новай Беларусі

Пашпарт Новай Беларусі / прэс-служба Офіса Ціханоўскай

Палітвязні звяртаюцца да выбарчай камісіі Каардынацынай рады па пашпарты Новай Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё расказала старшыня камісіі Алена Прыходзька.

"За ўчора на імя камісіі паступіла адразу некалькі лістоў ад былых палітвязняў і вядомага праваабаронцы", — паведаміла суразмоўца.

Але выдача пашпартоў Новай Беларусі не кампетэнцыя камісіі, нагадала Прыходзька. Яна звярнулася да Аб'яднанага пераходнага кабінета:

"Калі ласка, пракамунікуйце адпаведным чынам. Дайце людзям інфармацыю, як яны гэта могуць зрабіць".

Прыходзька нагадала, што выбарчая камісія прымае пашпарты НБ для галасавання, аднак рашэнні пра бясплатную выдачу прымала не яна, бо гэта проста па-за межамі кампетэнцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.