“Я сапраўды хацела дапамагчы”: чаму валанцёры адмовіліся ад палітвязня

Ерванд Марцірасян

Ерванд Марцірасян / Euroradio

52-гадовы Ерванд Марцірасян быў сярод палітвязняў, дэпартаваных з Беларусі 13 снежня 2025 года ва Украіну. Ён адбываў пакаранне па палітычным артыкуле — за “абразу Лукашэнкі”. Але турма для яго не была нечым новым: увогуле ён правёў у зняволенні ў Беларусі і Расіі больш за 20 гадоў па артыкулах, не звязаных з палітыкай.

У сярэдзіне сакавіка тэлеграм-канал “Ружовыя касынкі” апублікаваў інфармацыю пра тое, што Ерванд парэзаў сабе вены і знаходзіцца ў бальніцы [23 сакавіка яго ўжо выпісалі. — Еўрарадыё]. У каментары ён сказаў, што валанцёрка, якая яму дапамагала, адмовілася далей з ім працаваць: “Яна пакрыўдзілася на мяне і сказала, што я дарослы чалавек”.

Еўрарадыё пагутарыла з валанцёркамі, якія дапамагалі Марцірасяну, пра адваротны бок гэтай гісторыі.

Гатэль — лагер — хостэл — бальніца

Праблемы з Ервандам пачаліся ў валанцёраў акурат з таго моманту, як група вызваленых палітвязняў, якая прыехала з Украіны ў Польшчу, засялілася ў гатэль у Варшаве.

Паводле слоў валанцёраў, Ерванд адразу пачаў шмат піць, і праз гэта некалькі разоў не атрымалася падаць яго на міжнародную абарону. Ужо тады валанцёры думалі, што яго трэба пасяліць у лагеры для тых, хто чакае абароны ў Польшчы.

“Я правда хотела помочь”: почему волонтёры отказались от политзаключённого

Тым часам Ерванд працягваў выпіваць.

— І ва ўсіх людзей, якія хацелі дапамагчы ў гэты момант, гэтае жаданне знікла, бо чалавек спачатку казаў адно, а рабіў зусім іншае, — падсумоўвае валанцёрка.

Тым не менш, Марыя працягвала ім займацца: прапаноўвала дапамогу ў пошуку падпрацоўкі, падачы на медыцынскую праграму, прывозіла перадачы і давала грошы.

— Я падумала, можа, чалавек проста ў стрэсавай сітуацыі так сябе павёў. Усе людзі па-рознаму спраўляюцца са стрэсам: хтосьці сыходзіць у алкаголь, хтосьці ў нешта іншае — кожны шукае свой спосаб.

Паводле слоў валанцёркі, гэтая гісторыя цягнулася далей, у ёй “былі прасвятленні”, калі Ерванд не ўжываў алкаголь. Але аднойчы Марыі патэлефанавалі з гатэля і сказалі, што мужчына п’е і курыць у нумары. У выніку яго выселілі. Тады Ерванда вырашылі перавесці ў лагер.

“Я правда хотела помочь”: почему волонтёры отказались от политзаключённого

— Там было важнае правіла — поўная забарона на алкаголь, нават прыходзіць з пахам нельга. Мы ўсё гэта абмеркавалі, ён пагадзіўся, зноў сказаў, што будзе займацца медыцынай, гатовы працаваць, калі з’явіцца падпрацоўка. Мы яго перавезлі, дамовіліся нават пра асобны пакой. Ён жыў у добрых умовах. Я вазіла яго ў цэнтр дапамогі, другая валанцёрка ездзіла з ім на Табарову [Упраўленне па справах іншаземцаў. — Еўрарадыё], — распавядае Таццяна.

Валанцёрка адзначае, што ў Ерванда былі праблемы з дакументамі. Яго размясцілі не ў тым лагеры, які адпавядаў яго статусу і акалічнасцям выезду з Беларусі. Складанасці з атрыманнем медыцынскай дапамогі ўзніклі праз тое, што Ерванд самавольна пакінуў лагер.

На фоне ўсяго, што адбывалася, дзяўчаты спрабавалі дапамагчы Ерванду аформіць інваліднасць.

“Я правда хотела помочь”: почему волонтёры отказались от политзаключённого

Пасля ўсяго гэтага ў Таццяны апусціліся рукі. Марыя таксама прызнаецца, што ў моманце не адразу зразумела, што трэба рабіць. Але потым ён сам ёй пазваніў. 

— Ён мне кажа: “Я рэжу вены, і буду працягваць”. Для мяне гэта выглядала як маніпуляцыя. Ён разумеў, што зноў сарваўся і ў чарговы раз не стрымаў слова. Пры гэтым я не казала яму, што ўсё — гэта канец. Я спрабавала разабрацца, што адбываецца. 

Марыя вырашыла больш не ўдзельнічаць у гэтай гісторыі. Яна кажа, што Марцірасян нават не быў яе падапечным — яна займалася ім па ўласнай ініцыятыве.

— Для мяне прынцыпова важна, ці трымае чалавек слова. Тут гэта быў ужо пяты раз. Ён расказваў шмат гісторый пра сваё жыццё, правёў 25 гадоў у турмах Расіі і Беларусі. Але ён ужо адбыў сваё, і я не лічу правільным судзіць яго за мінулае. Я хацела дапамагчы тут і цяпер. На жаль, ён сам гэтага не хоча.

Маніпуляцыя дапамогай?

Ерванд Марцірасян нарадзіўся ў Арменіі, але кажа, што ў яго няма армянскага грамадзянства. Валанцёрам ён расказваў, што жыў у Беларусі па ВНЖ. Сям’і ў яго таксама няма.

— Мама даўно памерла ў Арменіі. Калі мяне дэпартавалі ў 2000-м, жонка была цяжарная. Калі я вярнуўся праз 19 гадоў, сыну ўжо было 20. Ён мяне не ведае, я яго не бачыў. Былая жонка даўно замужам за іншым, — расказваў Ерванд “Ружовым касынкам”.

Для аказання дапамогі “цяжкаму” палітвязню валанцёркі нават звязваліся з дыпламатычнымі прадстаўнікамі Арменіі. Яны сустрэліся, але “яго нічога не звязвае з краінай, акрамя таго, што ён там нарадзіўся”.

“Я правда хотела помочь”: почему волонтёры отказались от политзаключённого

Зараз для яго важна пачаць прымаць рашэнні самастойна. Інакш нічога не зменіцца. Калі трэба, ён усюды ўсё знаходзіць. І так было. Таму не магу сказаць, што ён не ад гэтага свету. Ён разумее сутнасць і можа ўключыцца, — дзеліцца Марыя.

Што кажа сам Ерванд?

Мы коратка пагаварылі з Ервандам Марцірасянам, калі ён выйшаў з Цэнтра Беларускай Салідарнасці. Зараз палітвязню дапамагаюць з дакументамі іншыя валанцёры, а жыве ён у кватэры ў знаёмага, “адпачывае пасля бальніцы”.

— Усё нармальна, усё выдатна. [...] Учора здаў дакументы на пластыкавую картку. [...] Па медыцыне, учора атрымаў лекі па рэцэпце.

Сітуацыю з Марыяй і Таццянай ён адмовіўся каментаваць, маўляў, што было, тое было.

“Валанцёр — не сацыяльны работнік”

Еўрарадыё звярнулася па каментарый ад незацікаўленага боку, да Таццяны Гацура-Яворскай, праваабаронцы і кіраўніцы рэабілітацыйнага цэнтра “Ланка” для замежных добраахвотнікаў, якія ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне. Выслухаўшы гісторыю валанцёрак, яна агучыла добра вядомую фразу: “дапамагчы можна толькі таму, хто гэтага хоча”.

— Няважна, які бэкграўнд у чалавека, якому дапамагаюць валанцёры. Чалавек можа нідзе не сядзець, вырасці ў добрых умовах і пры гэтым паводзіць сябе неадэкватна. Па-першае, валанцёр — гэта не сацыяльны работнік, гэта яго душэўны парыў, і ён сам вызначае межы свайго ўдзелу ў кожным канкрэтным выпадку.

Таццяна дадае, што да такіх сітуацый трэба ставіцца спакойна, бо валанцёры могуць толькі дапамагаць, але яны не змогуць за Ерванда зрабіць яго жыццё лепшым.

— І калі ён, маючы людзей, якія яму дапамагаюць, гэтага не робіць, то гэта праблема самога чалавека. І да гэтага трэба ставіцца спакойна. Гэта яго жыццё, і ён сам вырашае, што ў гэтым жыцці робіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.