Вы тут

Відэа: картэж Мядзведзева і Кабякова ў Магілёве — амаль 30 аўтамабіляў

Жыхар Магілёва Раман Шашкоў 12 траўня зняў незвычайную для горада карціну. Па цэнтральнай вуліцы Першамайскай праехаўся вялізны картэж урадавых аўтамабіляў.

Сёння ў Магілёве праходзіла пасяджэнне Саўміна саюзнай дзяржавы, у якім прынялі ўдзел беларускі і расійскі прэм'еры Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў.

Не вядома дакладна, ці гэта картэж абодвух прэм'ераў ці кагосьці аднаго з іх, але Еўрарадыё налічыла ў ім 29 аўтамабіляў — суправаджэнне, легкавыя і мікрааўтобусы.

Але гэты картэж пакуль не дацягвае да сціплага картэжа Рамзана Кадырава