Вы тут

Дзмітрый Мядзведзеў: у Беларусі з Расіі лепяць вобраз ворага

Дзмітрый Мядзведзеў / Reuters

Адносіны Масквы і Мінскам, дый уся Саюзная дзяржава і інтэграцыя сталі дробнай разменнай манетай падчас выбарчай кампаніі ў Беларусі. З такой заявай выступіў намеснік старшыні Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі, лідар партыі "Адзіная Расія" Дзмітрый Мядзведзеў.

Расійскі палітык падкрэсліў, што ўсе падзеі ў Беларусі — гэта справа самой Беларусі. 

"Розныя казусы, якія адбываюцца, — гэта частка нескладанай палітычнай тэхналогіі: вылепіць вобраз ворага і пры дапамозе вобраза ворага дамагчыся палітычнага выніку. А далей — хоць трава не расці або гары ўсё сінім полымем. Разбярэмся з гэтымі рускімі, прыдумаем што-небудзь. І гэта выклікае не толькі пачуццё крыўды — гэта вельмі сумна", — заявіў Мядзведзеў.

Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра 33 затрыманых расіян — удзельнікаў прыватнай ваеннай карапарацыі "Вагнер". Іх затрымалі ў Беларусі 29 ліпеня. Беларускія следчыя вінавацяць расіян у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў на тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.