Вы тут

У Расіі абураюцца, што Беларусь і Казахстан не хочуць купляць тавары з Крыма

ria.ru

У Расіі абураюцца, што Беларусь і Казахстан не хочуць купляць тавары з маркіроўкай "Зроблена ў Крыме". І тлумачаць гэта складанай геапалітычнай сітуацыяй. Пра гэта ў інтэрв'ю ria.ru заявіў кіраўнік Гандлёва-прамысловай палаты РФ Сяргей Катырын. Паводле яго слоў, крымскія прадпрыемствы, каб выходзіць на экспарт і прасоўваць свае тавары, вымушаныя рэгістравацца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Крым быў захоплены Расіяй ва Украіны ў 2014 годзе. Міжнародная супольнасць не прызнае яго знаходжання ў складзе РФ. Беларусь таксама не прызнае Крым у складзе Расіі і Аляксандр Лукашэнка неаднаразова тлумачыў, чаму так адбываецца.