Якую будучыню дэмсілам рыхтуюць Коўл, Мінск і Уладзімір Мацкевіч — эфір
Настасся Касцюгова / Еўрарадыё
Ад чарговага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла чакаюць, што будуць вызвалены калі не ўсе, то большасць вязняў, афіцыйна прызнаных палітычнымі зняволенымі. І што практыка пакідаць у Беларусі тых, хто не жадае быць дэпартаваным, не толькі захаваецца, але і пашырыцца да спынення рэпрэсій. Як мінімум, што не будзе палітычна матываваных крымінальных прысудаў. З іншага боку, Лукашэнка актыўна распавядае пра “тысячы збеглых”, якія мараць вярнуцца ў Беларусь. У самой дыяспары пашыраецца кола тых, хто імкнецца абмежаваць уплыў Ціханоўскай на дэмсілы. Як мінімум, пашырыць самастойнасць Каардынацыйнай рады ад Офіса. А ёсць яшчэ Уладзімір Мацкевіч з яго арганізацыйна-дзейнаснай гульнёй… Агулам гэта можа сведчыць пра пачатак працэсаў па перафармаціраванні дэмсіл.
Як перамоўны працэс паміж Вашынгтонам і Мінскам уплывае на канфігурацыю дэмсіл і іх стратэгію? Чым адметная сітуацыя з вызваленнем палітвязняў, і чым будуць займацца дэмструктуры, ад Офіса да Кааліцыі за вызваленне палітвязняў, калі ўсе афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі выйдуць на свабоду? Што чакае дэмсілы і дыяспару агулам у бліжэйшай перспектыве, і ці сапраўды ім неабходна рэструктурызацыя? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова ў 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.