"МЛ Віцебск" губляе ачкі, мінскае "Дынама" ўзначаліла турнірную табліцу
Вынікі другога тура ў Вышэйшай лізе: сталічнае "Дынама" зноўку перамагае / "Динамо-Минск"
3, 4 і 5 красавіка адбыліся матчы другога тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Дзеючы чэмпіён "МЛ Віцебск" страціў ачкі ў хатнім матчы, а "Славія" атрымала перамогу дзякуючы адзінаму, але кур’ёзнаму голу. Каманды з Брэсцкай вобласці пакуль без ачкоў і замыкаюць турнірную табліцу. Самы папулярны лік у туры быў 2:0.
"Арсенал" упэўнена абыграў "Нафтан" — 2:0.
Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" з такім жа лікам абыграла брэсцкае "Дынама" — 2:0. Клуб з Брэста не забівае на працягу 360 хвілін, а заўзятары асвісталі галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва.
Мінскае "Дынама" абыграла "Белшыну" — 2:0 — і аднаасобна ўзначаліла турнірную табліцу чэмпіянату.
"Нёман" у Гродне быў мацнейшы за "Віцебск" — 2:0 — а галоўны трэнер гарадзенцаў застаўся вельмі незадаволены станам газона хатняй арэны.
Дзеючы чэмпіён "МЛ Віцебск" дома згуляў унічыю з "Іслаччу" — 1:1. Галы ў матчы былі забіты ў першыя 10 хвілін матча.
"Мінск" дома абыграў "Гомель" — 2:0.
БАТЭ разграміў навічка Вышэйшай лігі "Баранавічы" — 3:0.
"Славія" ў Магілёве абыграла "Дняпро" дзякуючы мегакур’ёзнаму голу, які самі сабе арганізавалі абаронца і брамнік — 1:0.
Усе вынікі 2-га тура:
Становішча ў чэмпіянаце: