Ад “жаночай піўной” да “рускага” вобраза Рагнеды — эфір з Сідорскай

Ірына Сідорская

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

Звычайна гендар успрымаюць як асобную тэму. Пра жанчын. Пра роўнасць. Пра правы. Але што, калі гендар — гэта не тэма, а спосаб бачыць уладу? У новым выпуску “Гендар гэп” мы паглядзім на некалькі, здавалася б, розных падзей: як у новай оперы перапісваюць вобраз Рагнеды, чаму “жаночая піўная” выклікае абурэнне, і навошта дзяржава крыміналізуе “прапаганду” ЛГБТ і чайлдфры. Гэта як быццам зусім розныя гісторыі. Але ў іх ёсць агульная логіка.

Чаму рэжым Лукашэнкі паставіў за мэту не толькі перапісаць вобраз Рагнеды, але і зрабіць гэта па-руску? Чаму “жаночая піўная” — гэта нармальна, а “мужчынскі клуб” — сэксізм? Навошта дзяржава крыміналізуе “прапаганду” ЛГБТ, і ці знікае гендар, калі ў медыйным полі дамінуюць тэмы кантролю, бяспекі і забаронаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у 12:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.