Ці дапаможа Спецдакладчык ААН пакараць вінаватых у рэпрэсіях — эфір

Леанід Марозаў / tsikhanouskaya.org

Леанід Марозаў / tsikhanouskaya.org

Рада ААН па правах чалавека працягнула мандаты Спецыяльнага дакладчыка і Групы незалежных экспертаў па Беларусі яшчэ на адзін год. Гэта рашэнне пацвярджае, што, нягледзячы на поўную адсутнасць супрацоўніцтва з боку Мінска і спробы рэжыму заблакіраваць працу міжнародных механізмаў, збор доказаў парушэнняў правоў чалавека будзе працягнуты.

Якое значэнне для беларусаў і Беларусі мае рашэнне Рады ААН па правах чалавека датычна працягнення мандата спецдакладчыка і як гэта паўплывае на становішча беларусаў? Ці магчымы збор доказаў і матэрыялаў адносна парушэння правоў чалавека ва ўмовах, калі ні спецпрадстаўнік ААН, ні незалежныя эксперты не могуць наведаць Беларусь? Ці варта разлічваць на тое, што сабраныя матэрыялы непазбежна стануць асновай для будучага правасуддзя і прыцягнення вінаватых да адказнасці, і ці атрымліваецца ў дэмсіл і дыяспары вырашаць праблемы, з якімі сутыкаюцца дэпартаваныя палітвязні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.