Бензін у Беларусі зноў падаражэў

Бензін у Беларусі зноў падаражэў

Бензін у Беларусі зноў падаражэў / sb.by

З 4 красавіка ў Беларусі зноў паднялі цэны на аўтамабільнае паліва на ўсіх запраўках краіны. Гэта робіцца цэнтралізавана, паколькі дзяржаўны "Белнафтахім" валодае манаполіяй на пастаўкі бензіну і дызеля, у тым ліку і на прыватныя сеткі.

Новыя цэны з суботы вырастуць яшчэ на 3 капейкі і будуць наступнымі:

  • АІ-92 — 2,57 рубля
  • АІ-95 — 2,67 рубля
  • АІ-98 — 2,89 рубля
  • Дызель — 2,67 рубля

Раней "Белнафтахім" патлумачыў двухэтапнае павышэнне цэн складанасцямі ў лагістыцы (не ўдакладніўшы, што гэта значыць) і сітуацыяй на сусветных рынках.

У апошні месяц цэны на нафту на сусветных біржах перавысілі 100 долараў, што стала наступствам вайны ў Персідскім заліве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.