У сераду ў Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва

Запраўка, ілюстрацыйнае фота

Запраўка, ілюстрацыйнае фота

У сераду, 7 кастрычніка, у Беларусі вырастуць цэны на аўтамабільнае паліва.

Як паведамляе прэс-служба дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім", яны павялічацца на 1 капейку.  

Цэны будуць выглдядаць наступным чынам:

АІ-92 — 2,62 руб., 
АІ-95 — 2,72 руб., 
АІ-98 — 2,94 руб., 
дызельнае паліва – 2,72 руб.

Перад гэтым павышэнне цэн на бензін было 2 верасня. Тады яны павялічыліся таксама на 1 капейку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.