Удзельнічай, ці прайграеш: ад “гульні Мацкевіча” да выбараў у КР — эфір
Уладзімір Мацкевіч / Euroradio
На арганізацыйна-дзейнасную гульню плануе ў канцы красавіка на тыдзень сабраць у адным месцы прадстаўнікоў палітыкі, бізнесу, медыя і грамадзянскай супольнасці метадолаг і былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч. Мэта — паспрабаваць сфармуляваць агульнае бачанне таго, як беларускай эміграцыі жыць і дзейнічаць далей. Колькасць удзельнікаў абмежаваная, а тых, каго запрашалі, але яны адмовіліся, Мацкевіч папярэдзіў: “Па выніку вы прайграеце”. Дарэчы, Уладзімір Мацкевіч — адзін з тых, хто лічыць вельмі важнымі выбары ў Каардынацыйную раду.
Што з сябе ўяўляе арганізацыйна-дзейнасная гульня, і чаму тыя, хто адмаўляецца ад удзелу ў ёй, прайграюць? Чаму выбары ў КР варта было б перанесці на восень па просьбе асобных палітычных гульцоў, і чаму ўсе мусяць падладкоўвацца пад палітычны графік асобных жа гульцоў? Што стаіць за жаданнем пэўнай часткі дыяспары “адмяніць КР”, і што чакае дэмсілы ў бліжэйшай перспектыве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у 15:00.