За сакавік золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся, а да гэтага раслі 15 месяцаў запар
Золата, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com
За сакавік золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся, а да гэтага раслі 15 месяцаў запар.
Прычына скарачэння ў тым, што на сусветных рынках патаннела золата — аж на 11,8% за месяц. Гэта знізіла беларускія ЗВР адразу на 1,1 млрд долараў у эквіваленце.
На пачатак красавіка ЗВР склалі 15,2 млрд долараў. Нягледзячы на зніжэнне, рэзервы пакрываюць 3,4 месяцы імпарту тавараў і паслуг. Гэта адпавядае міжнароднаму стандарту, заўважаюць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця.