"Магла спрацаваць агульная колькасць парушэнняў". Чаму заблакавалі СТБ, АНТ і Белта?
Франак Вячорка пракемантаваў сітуацыю
Франак Вячорка пракамантаваў блакіроўку ютуб-каналаў АНТ, СТБ і БелТА.
"Платформа сапраўды доўга заплюшчвала вочы на ўсё гэта, і прапагандысты дзейнічалі, і пагражалі — што калі нас заблакуюць — то мы заблакуем YouTube цалкам. У асобных — краінах — доступ да каналаў ужо абмежаваны досыць працяглы час, але так каб цалкам закрывалі — такога пакуль не было. Тут магла спрацаваць агульная колькасць парушэнняў правілаў платформы.
Чаму менавіта гэтыя тры [каналы] — хутчэй за ўсё — адміністратар акаўнту той самы, і калі блакіроўка за парушэнні платформы — то караюць усе каналы, якія належаць парушальніку", — сказаў Свабодзе дарадца Святланы Ціханоўскай.
Вячорка адзначае, што калі блакіроўка адбылася праз санкцыі, тады гэтымі трыма не абмяжуецца.