На серыял "Слова афіцэра" ўжо выдаткавалі 75 тысяч рублёў

Рэальная, а не кіношная беларуская міліцыя

Рэальная, а не кіношная беларуская міліцыя / TUT.by

На прапагандысцкі серыял "Слова афіцэра" ўжо вылучылі больш за 75 тысяч рублёў, заўважыла выданне "Штодзень". Стужка прымеркаваная да 110-годдзя беларускай міліцыі і, як паведамлялася, павінна ахапіць перыяд з 1941 па 2020 год. Плануецца, што выйдуць восем серый па 44 хвіліны.

Значныя грошы вылучаныя на падрыхтоўчы этап здымак. 36 тысяч рублёў прызначана на распрацоўку тэхнічнага задання ды іншай дакументацыі. Яшчэ 39 600 рублёў пойдзе на паслугі намесніка дырэктара здымачнай групы па дакументацыі.

Атрымліваецца, што толькі на пачатковыя працы ўжо запланавана 75 600 рублёў (каля 25,7 тысячы долараў). У якую суму выльюцца ўсе здымкі прапагандысцкага серыяла пра міліцыю пакуль не паведамляецца.

Раней міністр унутраных спраў Іван Кубракоў паведамляў, што ў фільме пакажуць і падзеі 2020 года. Сюжэт, паводле яго, "прабівае на слязу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.