2020 з 2020-га: колькі грамадскіх аб'яднанняў ліквідаваныя ў Беларусі
Разгромлены офіс праваабарончага цэнтра "Вясна" / "Вясна"
З 2020 года як мінімум 2020 беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, установаў, асацыяцый ці фондаў ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі. За месяц гэта лічба павялічылася на 8 некамерцыйных арганізацый, падлічылі праваабаронцы з Lawtrend.
Паводле Lawtrend, на канец сакавіка як мінімум 1239 арганізацый спынілі сваю дзейнасць праз прымусовую ліквідацыю. А 781 прыняла рашэнне пра самастойную ліквідацыю.
Сярод ахвяраў барацьбы ўладаў з цывільным грамадствам і праваабарончы цэнтр "Вясна", і Беларускі Хельсінкскі камітэт, яки сёння абвясцілі "экстрэмісцкім фарміраваннем".