У Мінску жанчына кінулася пад электрычку, знайшлі перадсмяротную запіску

У Мінску жанчына кінулася пад электрычку, знайшлі перадсмяротную запіску

У сталіцы жанчына кінулася пад электрычку “Мінск — Асіповічы” і загінула. Здарэнне адбылося каля 16.30 у сераду, 31 траўня, у раёне чыгуначнай станцыі Мінск-Паўднёвы. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта быў суіцыд. 68-гадовая жанчына мела з сабой перадсмяротную запіску.

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч, праводзіцца даследчая праверка па факце гібелі жанчыны, прызначаны экспертызы. Праваахоўнікі апытваюць работнікаў электрацягніка, відавочцаў трагічнага здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі