Дажджы, навальніцы і парывісты вецер прагназуюць на суботу
Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 9 траўня, у Беларусі захаваецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Прагназуюцца дажджы, уначы ў многіх раёнах, удзень месцамі, а па Віцебскай вобласці на большай частцы — моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе пераменных кірункаў парывісты, месцамі, а на поўначы ў многіх раёнах — моцны парывісты. У сувязі з тым, што парывы могуць дасягаць 15-20 метраў за секунду, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе будзе да 12 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад +6 па поўначы да +18 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.
У нядзелю, 10 траўня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе ўначы пераменных напрамкаў, удзень — заходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 1-7 градусаў са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе будзе да 9 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца 8-15 градусаў вышэй за нуль, па поўдні і паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +18 градусаў.