Вы тут

У ЕС заявілі, што справа Ціманоўскай — прыклад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі

Крысціна Ціманоўская з Токіа / Reuters

У ЕС заявілі, што справа беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай, якую спрабавалі "рэпатрыяваць... супраць яе волі з'яўляецца яшчэ адным прыкладам рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі". Пра гэта ria.ru заявіла афіцыйная прадстаўніца замежнапалітычнай службы Еўрасаюза Набіла Масралі. Паводле яе слоў, "жорсткія метады" Аляксандра Лукашэнкі "накіраваны супраць прадстаўнікоў розных сацыяльных катэгорый, якія асмельваюцца выказваць сваё меркаванне незалежна".

"Гэта датычыць і спартсменаў высокага ўзроўню, — працягвае Масралі. — Для Беларусі не існуе алімпійскага перамір'я".

Крысціну Ціманоўскую знялі з Алімпіяды і паспрабавалі адправіць у Беларусь пасля таго, як яна раскрытыкавала паводзіны кіраўніцтва беларускай зборнай. Яна засталася ў Токіа і папрасіла дапамогі ў Міжнароднага алімпійскага камітэта. Справа спартсменкі трапіла ў вядучыя сусветныя СМІ. Ціманоўская атрымала польскую візу і зможа ў бліжэйшыя дні выляцець з Японіі ў Польшчу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.