У беларускага МЗС няма інфармацыі, што сярод загінулых у выніку цісканіны ў Сеуле ёсць грамадзяне Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства.
На гэты момант вядома, што сярод загінулых — 22 іншаземцы: па чатыры з Кітая і Ірана, трое з Расіі і па адным з ЗША, Францыі, Аўстраліі, В'етнама, Узбекістана, Нарвегіі, Казахстана, Шры-Ланкі, Тайланда і Аўстрыі. Нацыянальнасць адной ахвяры пакуль не вызначаная.
Амбасада Беларусі ў Паўднёвай Карэі знаходзіцца ў кантакце з паліцыяй і медычнымі ўстановамі Сеула.
Трагедыя адбылася ўвечары 29 кастрычніка на алеі каля гатэля Hamilton у раёне начных забаў. Там адзначалі Хэлоўін — у Сеуле гэта было першае вялікае вулічнае свята пасля таго, як Паўднёвая Карэя адмяніла абмежаванні, звязаныя з COVID-19. Меры супраць каранавіруса дзейнічалі больш за два гады.
Выратавальныя службы паведамляюць пра 153 загінулых і 82 параненых.

