40-годдзе Чарнобыля і ядзерная спадчына Лукашэнкі. Эфір

Чарнобыльскі  шлях

Чарнобыльскі  шлях / spring96.org

26 красавіка спаўняецца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС — тэхналагічнай катастрофы, ад якой так ці інакш пацярпелі мільёны людзей.

Радыяцыйны след не знік, а наступствы трагедыі працягваюць уплываць на здароўе, экалогію і дзяржаўныя рашэнні.

Праз чатыры дзесяцігоддзі мы ўсё яшчэ гаворым не толькі пра памяць, але і пра сучаснасць. Пра рэгулярныя медыцынскія праверкі, якія могуць дапамагчы своечасова заўважыць праблемы. Пра антыядзерны рух, які ўзнік пасля Чарнобыля і працягвае папярэджваць пра рызыкі. Пра новыя выклікі — ад вайны ў рэгіёне да пытанняў бяспекі атамнай энергетыкі і будучыні.

Напярэдадні гадавіны эксперты падрыхтавалі спецыяльны чэк-ліст штогадовых абследаванняў — простыя, але важныя крокі, якія дапамагаюць клапаціцца пра здароўе.

Пра тое, чаму тэма не губляе актуальнасці і як Чарнобыль уплывае на нас цяпер, будзем размаўляць у жывым эфіры Еўрарадыё.

Нашыя госці:

Ірына Сухій — сузаснавальніца “Экадома”, кіраўніца “Зялёнай сеткі”, экспертка Альянсу "Зялёная Беларусь";

Таццяна Новікава — магістарка навук у галіне ўстойлівага развіцця, публіцыстка, грамадская дзяячка і актывістка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.