52 гады таму ў Мінску адбылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа

На многіх магілах людзей на мінскіх могілках Пятроўшчына адна дата смерці — 10 сакавіка 1972 года

На многіх магілах людзей на мінскіх могілках Пятроўшчына адна дата смерці — 10 сакавіка 1972 года / TUT.by

10 сакавіка ў 1972 годзе ў цэху па вырабе тэлевізыйных футаралаў Мінскага радыёзаводу адбыўся выбух, у выніку якога загінула больш за 120 чалавек, а 141 трапілі ў шпіталь.

Гэтая тэхнагенная катастрофа стала найбольш масавай у Беларусі па колькасьці ахвяраў.

Ад выбуху абрынуліся жалезабэтонныя перакрыцьці, пакінуўшы ад будынку толькі слупы, на якіх трымаўся дах. Супрацоўнікі суседніх прадпрыемстваў і цэхаў кінуліся на дапамогу першымі, пасля прыехалі ратаўнікі, якім даводзілася разьбіраць завалы голымі рукамі да прыезду пад’ёмных кранаў. Выратавальныя працы працягваліся некалькі дзён. Ацалелых знаходзілі нават на трэці дзень пасля здарэння. 

Як піша “Вікіпедыя”, тагачасная прэса праз два дні паведаміла толькі мінімальныя звесткі пра здарэньне, назваўшы тое, што адбылося, “аварыяй, у выніку якой ёсьць загінулыя і параненыя”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі