Цісканіна на Хэлоўін: колькасць загінулых у Сеуле вырасла да 153

Месца трагедыі ў сталіцы Паўднёвай Карэі, дзе здарылася цісканіна на Хэлоўін / Reuters
Месца трагедыі ў сталіцы Паўднёвай Карэі, дзе здарылася цісканіна на Хэлоўін / Reuters

Колькасць загінулых у Сеуле ў выніку цісканіны ў Дзень усіх святых вырасла да 153-х, піша BBC са спасылкай на даныя экстраных службаў. Сярод загінулых — 19 замежнікаў. Большасць з іх — непаўналетнія і маладыя людзі ва ўзросце каля 20 гадоў. Вялікую колькасць ахвяр ратавальнікі тлумачаць тым, што "многіх людзей затапталі".

Дзень усіх святых упершыню пасля пандэміі каранавіруса адзначаўся без абмежаванняў. Гэта было ўвечары 29 кастрычніка. Цісканіна пачалася, калі вялізны натоўп лінуў на вузкую вуліцу. Гэта адбылося ў сеульскім раёне Ітхэвон, дзе шмат начных клубаў, рэстарацый і кафэ, якія працуюць дапазна.

Дзень усіх святых не лічыцца вялікім святам у Паўднёвай Карэі, аднак Ітхэвон — раён з міжнароднай культурнай атмасферай, таму ён стаў тым месцам, дзе збіраліся людзі, якія ўсё ж такі адзначаюць гэтае свята, тлумачыць BBC. У раёне падчас цісканіны магло знаходзіцца да 100 тысяч чалавек. Многія яшчэ да трагедыі адзначалі, што ў некаторых частках Ітхэвона было столькі людзей, што ім рабілася страшна.

Давка на Хеллоуин: число погибших в Сеуле выросло до 153
Цісканіна на Хэлоўін у Сеуле / Reuters

Па словах ратавальнікаў і відавочцаў, людзі працягвалі ісці ў вузкі завулак, які ўжо быў запоўнены ад сцяны да сцяны. Пасля таго, як тыя, хто знаходзіўся ў верхняй частцы вуліцы, упалі, пачаўся завал. Адна з жанчын распавяла, што яе дачка і іншыя людзі знаходзіліся ў пастцы больш за гадзіну, перш чым іх выцягнулі з натоўпу ў гэтым завулку.

Калі стала вядома аб трагедыі, на мабільныя тэлефоны ў раёне здарэння прыйшлі паведамленні з просьбай да адпачывальнікаў пакінуць вуліцы "з-за экстранага інцыдэнту ў раёне гатэля "Гамільтан".

"Мой сябар сказаў: звонку адбываецца нешта жудаснае, — расказала дзяўчына, якая адпачывала ў адным з бараў Ітхэвона. — Я спылата: ты пра што? Потым я выйшла наверх паглядзець — а там людзі робяць сардэчна-лёгачную рэанімацыю прама на вуліцы".

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ель аб'явіў агульнанацыянальную жалобу. Пасля экстранай нарады ён даручыў стварыць аператыўную групу для аказання дапамогі параненым.

Давка на Хеллоуин: число погибших в Сеуле выросло до 153
Цісканіна на Хэлоўін у Сеуле / Reuters
Давка на Хеллоуин: число погибших в Сеуле выросло до 153
Цісканіна на Хэлоўін у Сеуле / Reuters
Давка на Хеллоуин: число погибших в Сеуле выросло до 153
Цісканіна на Хэлоўін у Сеуле / Reuters
Давка на Хеллоуин: число погибших в Сеуле выросло до 153
Цісканіна на Хэлоўін у Сеуле / Reuters
Давка на Хеллоуин: число погибших в Сеуле выросло до 153
Цісканіна на Хэлоўін у Сеуле / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі