У Індыі сутыкнуліся тры цягнікі. Загінулі больш за 260 чалавек

Гэта самая буйная чыгуначная аварыя ў Індыі ў гэтым стагоддзі / Getty Images
Гэта самая буйная чыгуначная аварыя ў Індыі ў гэтым стагоддзі / Getty Images

Мінімум 261 чалавек загінулі і тысяча атрымалі параненні ў крушэнні трох цягнікоў у Індыі. Інцыдэнт адбыўся ва ўсходнім штаце краіны Адыша, піша ВBС.

Адзін цягнік сышоў з рэек на суседні пуць, дзе стаяў грузавы састаў. На перакуленыя вагоны наляцеў яшчэ адзін цягнік.

“Сіла, з якой стукнуліся цягнікі, прывяла да таго, што некалькі вагонаў былі раздушаныя”, — сказаў агенцтву навін ANI кіраўнік Нацыйных сіл рэагавання на стыхійныя бедствы Індыі Атул Карвал.

Да месца трагедыі адправіліся больш за 200 машын хуткай дапамогі і сотні лекараў, медсёстраў і ратавальнікаў.

Гэта самая буйная чыгуначная аварыя ў Індыі ў гэтым стагоддзі, яе прычыны пакуль не названыя. І трэцяя па маштабе катастрофа за ўсю гісторыю індыйскіх чыгунак.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі