Вы тут

"Хуткая дапамога" збіла мужчыну на пераходзе ў Мінску

"Хуткая дапамога", якая здзейсніла наезд / t.me/skgovby​

Увечары ў пятніцу 51-гадовы кіроўца за рулём хуткай медыцынскай дапамогі Peugeot учыніў у Мінску наезд на 73-гадовага мужчыну, паведамляе Следчы камітэт.

Мужчына перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ пешаход памёр на месцы ад атрыманых траўмаў.

Трагедыя здарылася на сталічнай вуліцы Даўгабродскай. На месцы ДТЗ працуюць следчыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.