Вы тут

Такаеў у прысутнасці Пуціна заявіў, што Казахстан не прызнае "Л/ДНР"

Касым-Жомарт Такаеў выступае на форуме / akorda.kz

Касым-Жомарт Такаеў у прысутнасці Уладзіміра Пуціна заявіў, што Казахстан не прызнае "Л/ДНР". Адбылося гэта ў пятніцу на міжнародным эканамічным форуме ў Пецярбургу. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", прапагандыстка Маргарыта Сіманьян пацікавілася ў прэзідэнта Казахстана пра магчымасці прызнання яго краінай самаабвешчаных рэспублік Данбаса.

"Калі права нацый на самавызначэнне будзе рэалізавана, то замест 193 дзяржаў на зямлі паўстане больш 500-600 краін, — гаварыў Такаеў. — Гэта будзе хаос. Па гэтай прычыне мы не прызнаем ні Тайвань, ні Косава, ні Паўднёвую Асецію, ні Абхазію. Гэты ж прынцып будзе ужыты і да квазідзяржаўных тэрыторый, якімі, на наш погляд, з'яўляюцца Данецк і Луганск".

У той жа час прэзідэнт Казахстана зусім не супраць, каб Украіна ўступала ў Еўрасаюз (нешта падобнае выціснуў з сябе і Пуцін).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.