Старшыня КДБ: затрымана група "дастаткова высокага ўзроўню прафесіяналаў"

Старшыня КДБ: затрымана група "дастаткова высокага ўзроўню прафесіяналаў"

9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню КДБ Івана Тэртэля. Апошні заявіў, што сітуацыя ў краіне "стабільная". Тым не менш, ён адзначыў "беспрэцэдэнтны ціск" на ўлады Беларусі з-за мяжы і планы пэўных асоб "дэстабілізаваць сітуацыю ў бліжэйшы час". Тэртэль назваў 25-27 сакавіка, паведамляе БЕЛТА. Як вядома, 25 сакавіка адзначаецца Дзень Волі — угодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР.

Старшыня КДБ праінфармаваў і пра "узрастанне тэрарыстычных пагрозаў". Ён пасля пацвердзіў журналістам словы Лукашэнкі пра затрыманне яшчэ адной узброенай групы. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліваў, што гэта не група Мікалая Аўтуховіча. Іван Тэртэль не стаў удакладняць, хто ўваходзіў у групу. Сказаў толькі, што гэта "дастаткова высокага ўзроўню прафесіяналы". "Забралі вялікую колькасць зброі, боепрыпасаў, сродкаў дыстанцыйнага падрыву выбуховых рэчываў", — заявіў Тэртэль. Падрабязнасці ён паабяцаў агучыць увечары на адным з дзяржаўных тэлеканалаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі