СМІ: Кухар у Кітаі выразае на кавунах партрэты футбольных зорак

Кухар у Кітаі выразае на кавунах партрэты футбольных зорак, пра гэта паведамляе тэлеканал АНТ.

На кожны кавун з тварам футбаліста патрэбна некалькі гадзінаў працы. Спачатку аўтар распрацоўвае эскізы ў 2D, і толькі пасля пераносіць на, так бы мовіць, палатно.

Футбол — галоўнае хобі кухара. А любімыя футбалісты, мяркуючы па першых працах, гэта аргентынец Ліянэль Месі і бразілец Неймар. Першы, дарэчы, ужо пакінуў чэмпіянат свету ў Расіі. А форвард зборнай Бразіліі 6 ліпеня згуляе ў матчы ¼ фінала супраць каманды Бельгіі.

Такі фан-арт з’яўляецца падчас кожнага чэмпіяната свету па футболе. Чатыры гады таму партрэтамі футбалістаў на кавунах адзначыўся кухар з Бразіліі. Яго кумірам быў Крышціяну Раналду: