Смерць нованароджанага ў Брэсце: маці хацела пакарміць сына, але ён ужо не дыхаў

Фота прадстаўлена ў якасці ілюстрацыі / pixabay.com​
Фота прадстаўлена ў якасці ілюстрацыі / pixabay.com​

У Брэсце жанчына знайшла сваё нованароджанае дзіця ў ложку мёртвым. Паведамленне пра смерць хлопчыка паступіла ў міліцыю раніцай 2 снежня. Следчыя даведаліся, што напярэдадні прыкладна апоўначы маці паклала сына спаць. Прачнуўшыся каля 8 раніцы, яна вырашыла пакарміць маляня, але тое ляжала без прыкмет жыцця.  Лекары, якія прыбылі па выкліку, канстатавалі смерць дзіцяці. Каб знайсці яе прычыну, прызначана судова-медыцынская экспертыза, паведамляюць ў Следчым камітэце Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі