Гульня спісаў: хто ідзе ў КР і ў чым прайграюць тыя, хто не ідзе на выбары — эфір

Арцём Брухан

Арцём Брухан / Еўрарадыё

Выбары ў Каардынацыйную раду чацвёртага склікання пройдуць неўзабаве — прагаласаваць можна будзе з 11 па 17 мая. Прыём спісаў скончаны, завяршаецца праверка іх на адпаведнасць усім патрабаванням. І хоць на 80 мандатаў прэтэндуюць ужо 175 чалавек, адмова пэўных сіл і асобных гульцоў браць удзел у выбарчай кампаніі нарадзіла шмат дыскусій, у тым ліку наконт мэтазгоднасці далейшага існавання КР. А яшчэ ж ёсць пагроза інфільтрацыі ў склад дэлегатаў агентуры і іншых “кансерваў”. І не варта забываць пра помслівасць рэжыму.

Чаму выбары ў КР не перанеслі на восень па просьбе асобных палітычных гульцоў, ці былі кансультацыі на гэты конт і з кім? Ці існуе неабходнасць перафармаціравання самой структуры КР, і ці ёсць магчымасць для падвышэння значнасці і ўплывовасці Каардынацыйнай рады? Ці знайшлі спосабы перакрыць дарогу ў КР для агентуры, і як на імідж КР уплывае адмова шэрагу палітыкаў і структур браць удзел у выбарах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.