Беларусь апынулася амаль на самым дне ў рэйтынгу свабоды інтэрнэта

Інтэрнэт

Інтэрнэт / pixabay.com

Беларусь апынулася амаль на самым дне ў рэйтынгу свабоды інтэрнэта. Нашая краіна дзеліць 153-155 месцы з Аманам і Бангладэш — уся троіца набрала ўсяго 20 балаў са 100. Беларусь стала адзінай еўрапейскай дзяржавай, якая трапіла ў гэтую зону "Краіны з найменшай свабодай інтэрнэта" ад 0 да 20 балаў.

Што праўда, 100 балаў не набраў ніхто. У лідарах па свабодзе інтэрнэта Бельгія, Коста-Рыка, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Новая Зеландыя, Нарвегія, Славакія, Сурынам і Усходні Тымор — у іх па 92 балы. Прадказальна замыкае рэйтынг Паўночная Карэя з нулём балаў. Наўпрост над ёю — Кітай, Іран, Пакістан і Расія, у якіх усяго па чатыры балы. 

Даследчыкі з Cloudwards, якія склалі рэйтынг, адзначаюць, што ўлады Беларусі выкарыстоўваюць інтэрнэт-цэнзуру як сродак барацьбы з нязгоднымі. У гэтым плане нашую краіну параўноўваюць з Кітаем, Іранам і Туркменістанам.

"Платформы сацсетак, такія як Instagram і Facebook, застаюцца даступнымі, але блакуюцца падчас выбарчых перыядаў. Выказванне пэўных палітычных меркаванняў на гэтых платформах рызыкоўнае, — дадаюць аўтары рэйтынга. — Акрамя таго, доступ да некаторых вэб-сайтаў, у тым ліку сайтаў праваабаронцаў, абмяжоўваецца на падставе таго, што яны "экстрэмісцкія". 

Беларусь апынулася амаль на самым дне ў рэйтынгу свабоды інтэрнэта
Рэйтынг свабоды інтэрнэта-2026 / Cloudwards

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.